Словы: , 1739. радкі 8-10—аўтар невядомы, 14-е стагодзьдзе; перакладзены з Лацінскай на Ангельскую ў Lyra Da­vid­i­ca. Гэты багаты сьпеў—адзін з самых папулярных Вялікодных сьпеваў у ангельскай мове.

Музыка: Вялікодны Гімн, кампазітар невядомы, з Lyra Da­vid­ica (Лён­дан: 1708) .

Словы Ўэслі былі напісаныя для першага набажэнства ў капэле Wes­ley­an Cha­pel у Лёндане. Капэля, на пляцоўцы былога чугуналіцейнага цэху, стала вядомай пад навай Ліцейны Зборавы Дом (Found­ry Meet­ing House), і гэты гімн быў уключаны ў зборнік Found­ry Col­lect­ion.


Збаўца наш Ісус ускрос. А–лі–лу–я!
Мір і радасьць нам прынёс. А–лі–лу–я!
Ён у славе і красе. А–лі–лу–я!
На зямлі сьпявайце ўсе: А–лі–лу–я!

Божую з’явіў любоў. А–лі–лу–я!
У найбольшым із баёў. А–лі–лу–я!
Сьмерці ўладу Ён скрышыў. А–лі–лу–я!
Рай нябесны нам адкрыў. А–лі–лу–я!

Нас Хрыстос наўчае жыць. А–лі–лу–я!
Сьмерць Хрыстовых не страшыць. А–лі–лу–я!
Сьмерцю сьмерць Ён патаптаў. А–лі–лу–я!
Моц у пекла адабраў. А–лі–лу–я!

Шлях адкрыўся нам прамы. А–лі–лу–я!
Дзе Хрыстос, там будзем мы. А–лі–лу–я!
Хто з Хрыстом тут на зямлі. А–лі–лу–я!
Будзе з Ім на вышыні. А–лі–лу–я!