Словы: Лацінская мова, напэўна 12-тае стагодзьдзе (Veni, veni, Emanuel); перакладчык невядомы.
Музыка: Французcкая, 15-тае стагодзьдзе.
Прыходзь, прыходзь, Эмануіл!
Ратуй народ, што ўсё згубіў,
Што на выгнаньні сьлёзы льле,
Пакуль Сын Божы не прыйдзе.
Прыпеў
Не плач! Сьпявай!
Эмануіл народ спасе ад цёмных сіл.
Прыходзь, як сходзіў на Сынай,
Нам аб Сабе пазнаньне дай;
Наўчай дабру і памажы
Трымацца нам Тваёй мяжы.
Прыпеў
Прыходзь, адвечны Цар Цароў
Увольніць нас ад кайданоў,
Падняць зь пякельнай глыбіні,
Застацца з намі ва ўсе дні.
Прыпеў
Прыходзь, Нябеснае Сьвятло,
Каб нам ад сэрца адлягло;
Тваю прамудрасьць дай нам мець,
То нас не напужае сьмерць.
Прыпеў
Прыходзь з Давідавым ключом,
Нам адчыні нябесны дом.
Нам выпрастуй жыцьцёвы шлях,
Каб не чапаўся грэх і страх.
Прыпеў