Словы: , 1867; перакладчык невядомы.

Музыка: , 1868.


Малое места Бэтлеем існуе з даўных пор.
Над ім штоноч спакон вякоў міргае безліч зор.
Аднойчы там зазьзяла нябеснае сьвятло:
Збаўленьне ўсім пакорлівым там на зямлю сышло.

Збавіцель нарадзіўся там прынесьці нам спакой.
Бэтлеем спаў, калі Бог даў Дар міласьці Сваёй.
О, зоркі, абвяшчайце з нябеснай вышыні:
Любоў Айца, прыход Хрыста, мір Божы на зямлі.

У цішыні прыйшоў Ісус на сьвет у першы раз;
Так Бог дае дары Свае людзём ва ўсякі час.
Нязнаны й нечаканы сярод зямных пагроз,
Гаротнікам і прастакам зьяўляецца Хрыстос.

О Бэтлеемскае Дзіця, зьяві нам Твой абраз!
Зло прагані, дабро вярні, зноў нарадзіся ў нас.
Хай ангелы сьпяваюць пра ласку Бога сіл…
Да нас прыйдзі, у нас жыві Ісус—Эмануіл.