Словы: , 1872; перакладчык невядомы.

Музыка: , 1904.


Песьня ў небе гудзе, зь неба сьвеціць зара,
Маці ў ясьлі кладзе на саломку дзіця.
Тая зорка не згасла, дагэтуль пяюць:
“Бэтлегэмскія ясьлі—прыпынак Хрысту!”

Нараджэньне Хрыста людзям радасьць нясе:
Ён прыйшоў, як дзіця, але ў сіле й красе.
Зоркі яснай праменьні разумных вядуць
На паклон ў Бэтлегэме дзіцятку Хрысту.

У сьвятле зоркі той аднавіўся наш сьвет,
Гімн гучыць над зямлёй сотні й тысячы лет.
Сэрцы верай палаюць, дар Богу нясуць,
У дамах і звычаях ёсьць месца Хрысту!

Цешымся тым сьвятлом, тую песьню пяём,
Што прыйшла ў Бэтлегэм, калі ноч стала днём.
Праз Эвангельле людзі знайшлі дабрыню…
І ва ўсіх няхай будзе прыпынак Хрысту!